Таксіст збіў жанчыну ў Мінску

30.03.2017 / 11:02

Пра гэта паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Савецкага раёна Менска Марыя Ярмалінская.

«ДТЗ здарылася 29 сакавіка прыблізна 16.00 на вуліцы Якуба Коласа. Кіроўца таксі на аўтамабілі «Рэно» рухаўся ў крайняй правай паласе з боку вуліцы Бялінскага ў напрамку вуліцы Някрасава. Жанчына ішла праз дарогу да трамваю, які знаходзіўся на прыпынку, — распавяла Марыя Ярмалінская. — Кіроўца растлумачыў, што збіў пешахода, бо адцягнуў увагу на навігатар».