Як дзяржаўная прапаганда маніпулюе «галасамі простых беларусаў»

27.03.2017 / 00:57

Дзяржаўныя тэлеканалы любяць ілюстраваць свае сюжэты «голасам простых беларусаў» — падборкай ананімных выказванняў з форумаў. Прычым гэтыя меркаванні заўсёды гучаць ва ўнісон: ці ўсе «за», ці ўсе «супраць».

Крыніцай выказванняў часцей за ўсё становяцца форумы Tut.by (яны існуюць на асобнай пляцоўцы Talks.by). У абмеркаваннях пад палітычнымі навінамі звычайна працуюць некалькі дзясяткаў «троляў»-правакатараў.

Ва ўсіх зарэгістраваных карыстальнікаў форума ёсць магчымасць ставіць пад кожным чужым паведамленнем «плюс» альбо «мінус». Па гэтых адзнаках добра відаць стаўленне інтэрнэт-супольнасці да таго ці іншага меркавання. «Троляў» бязлітасна мінусуюць.

Возьмем для прыкладу навіну «Задержания в День Воли. Счет идет на сотни». Пад ёй было пакінута больш за 400 каментароў.

Самымі папулярнымі былі наступныя:

1. «Лукашенковской власти это не поможет. Люди обозлены, им даже не дают выразить мнение. Власть сама себе роет могилу, зля людей» (456 плюсаў, 32 мінусы).

2. «Были бы у власти мозги, она бы выслушала людей; многим людям есть дома нечего, а их арестовывают. Это конец лукашенковскому режиму» (388 плюсаў, 21 мінус).

У навінах на «Беларусь-1» вырашылі звярнуцца да гэтага артыкула (відэа тут). Зразумела, што ніводзін з папулярных каментароў у эфіры не прагучаў. Паглядзіце, якія выказванні надзёргалі прапагандысты:

* * *

Падобная сітуацыя была і на тэлеканале СТБ. Толькі тут пераважна бралі выказванні «троляў» з далейшых старонак абмеркавання. Датуль дагортвае мала хто з карыстальнікаў, таму і колькасць выстаўленых адзнак ніжэйшая.

* * *

Такім чынам, агулам цытаты, зачытаныя на БТ і СТБ, атрымалі 296 «лайкаў» і 1505 «дызлайкаў».


Браніслаў Юрэвіч