У Румыніі з-за эпідэміі адру памерлі 17 чалавек
15.03.2017 / 19:10
У Румыніі эпідэмія адру забрала жыцці 17 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле даных Нацыянальнага інстытута грамадскай аховы здароўя Румыніі, у краіне на сённяшні дзень зафіксавана больш за 3,4 тысяч выпадкаў захворвання на адзёр, жыцці 17 чалавек выратаваць не ўдалося.
Каб абмежаваць распаўсюд адру, у краіне праводзіцца кампанія па вакцынацыі дзяцей ва ўзросце ад 9 месяцаў да 9 гадоў.
Між тым Еўрапейскі цэнтр па прадухіленні і кантролі захворванняў ужо папярэдзіў, што эпідэмія адру ў Румыніі можа распаўсюдзіцца на суседнія краіны.