Папулярнага спевака Луі Томлінсана затрымалі ў Лос-Анджэлесе за бойку з папарацы
Спявак найпапулярнейшага брытанска-ірландскага бой-бэнда One Direction Луі Томлінсан быў затрыманы і адпушчаны пад заклад у Лос-Анджэлесе, пасля таго як пабіўся з папарацы, перадае Бі-бі-сі.
04.03.2017 / 22:23
Луі Томлінсан і яго сяброўка, мадэль Элеанор Колдер. Фота: GETTY
25-гадовы спявак прыляцеў у Лос-Анджэлес са сваёй сяброўкай, мадэллю Элеанор Колдэр з Лас-Вегаса, дзе пара адпачывала. Па словах адваката, «папарацы справакавалі сутычку з Луі». «Такое здараецца не ўпершыню. Пакуль працягвалася сутычка з папарацы, тры чалавекі напалі на яго дзяўчыну, і ён прыйшоў ёй на падмогу», — кажа адвакат.
З мясцовага паліцэйскага ўчастка поп-выканаўцы адпусцілі пад заклад у 20 тыс. Даляраў. Пасяджэнне суда з нагоды інцыдэнту прызначана на 29 сакавіка.
Поп-квінтэт One Direction паўстаў у 2010 годзе на пляцоўцы тэлевізійнага музычнага шоў талентаў X Factor. З тых часоў бой-бэнд выпусціў пяць студыйных альбомаў, адразу дабіўшыся велізарнай папулярнасці ў свеце.
У 2015 годзе ўдзельнікаў засталося чацвёра. У 2016 годзе тыя чацвёра, што засталіся, абвясцілі пра паўзу ў дзейнасці One Direction. Кожны з вакалістаў заняўся ўласнымі праектамі.
У снежні Луі Томлінсан выпусціў першы сольны сінгл. Песня дабралася да другога месца брытанскага чарта. Цяпер ён працуе над дэбютным сольным альбомам.