Шуневіч адкрыў у Мінску помнік царскаму паліцэйскаму з сабачкам ФОТА
02.03.2017 / 15:10
mvd.gov.by
2 сакавіка, за два дні да 100-годдзя беларускай міліцыі, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч адкрыў у Мінску помнік царскаму паліцэйскаму з сабачкам. Цырымонія прайшла на вуліцы Гарадскі Вал побач з музеем цэнтра культурна-выхаваўчай працы МУС.
Шуневіч заявіў, што вобраз гарадавога зборны. «Я лічу, што гэта вельмі сімвалічная фігура, — цытуе словы міністра прэс-служба МУС. — Яна ўвасабляе сабой парадак і спакой на вуліцах горада, тое, што сёння забяспечвае Міністэрства ўнутраных спраў, і тое, што з'яўляецца візітнай карткай нашага ведамства і нашай дзяржавы».
Ва ўрачыстасці паўдзельнічалі міністр культуры Барыс Святлоў і старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Апошні адзначыў, што новы «культурны аб'ект» атрымае статус знакавага і «будзе ўпрыгожваць сталіцу».