11 лютага — вандроўка па слядах палескага Напалеона
Мінск — Варацэвічы — Янаў — Пінск — Мінск.
08.02.2017 / 13:33
У суботу 11 лютага спаўняецца 210 гадоў ад нараджэння славутага мастака і кампазітара Напалеона Орды.
Помнік Напалеону Орду ў Янаве.
Ён пакінуў пасля сябе велізарную спадчыну, спасціжэннем якой займаецца ўжо не адно пакаленне нашчадкаў.
Гэтай даце прысвечана падарожжа ў родныя мясціны нашага Напалеона — на Піншчыну.
Гідам у вандроўцы «Палескі Напалеон мастацтва і музыкі» стане гісторык і экскурсавод Іван Сацукевіч. У межах вандроўкі пройдзе канцэрт-лекцыя «Напалеонаўская эпоха ў гісторыі музыкі».
На Радзіме ўвага да асобы Напалеона Орды прачнулася ў сярэдзіне 1990-х, калі аказалася, што некаторыя выбітныя помнікі архітэктуры, якія не дайшлі да нашага часу, адлюстраваныя толькі на малюнках гэтага мастака.
І з кожным годам цікавасць да яго жыцця і мастацкай спадчыны толькі ўзрастае. За апошнія 10 гадоў у Мінску, Брэсце, Гродне, Янаве, Пінску з’явіліся вуліцы Напалеона Орды. А малюнкі з рамантычнымі відамі помнікаў архітэктуры Беларусі 1860-70-х сёння можна сустрэць у сотнях музеяў, падручнікаў, фотаальбомаў, сайтаў, прысвечаных спадчыне Беларусі.
Янаўскі касцёл.
У Янаве, дзе хрысцілі Напалеона, у 1997 годзе ўсталявалі адзіны ў свеце помнік вядомаму кампазітару і мастаку.
Там жа на знішчаных могілках цудам захаваўся родавы склеп Ордаў, дзе Напалеон быў пахаваны.
Карцінная галерэя ў Варацэвічах.
У Варацэвічах, дзе ён нарадзіўся, правёў дзіцячыя і юнацкія гады, адкрылі карцінную галерэю і музей мастака.
Сядзіба ў Варацэвічах, літаграфія Напалеона Орды.
Цяпер там адбудоўваюць родавую сядзібу Напалеона Орды, якая згарэла ў агні Вялікай Айчыннай вайны.
Палац Бутрымовіча.
У Пінску нарэшце адрэстаўравалі палац Матэуша Бутрымовіча — дзеда мастака, дзе ён пражыў некалькі гадоў.
Вядома, Пінск - палеская Вільня, палескі Ерусалім і Палескі Канстантынопаль - захаваў і шмат іншых помнікаў даўніны.
Сярод іх кляштар францысканцаў з касцёлам Узнясення Панны Марыі, былы езуіцкі калегіум, у якім сёння месціцца музей беларускага Палесся, кляштар францысканцаў з касцёлам Узнясення Панны Марыі, касцёл Св. Карла Барамея, што належыў каталіцкаму ордэну камуністаў, некалькі сінагогаў, рачны вакзал і шматлікія іншыя помнікі архітэктуры. Падчас нашай вандроўкі мы пройдземся старажытнымі вулічкамі Пінска, а таксама маляўнічай набярэжнай Піны.
Падчас канцэрта-лекцыі «Напалеонаўская эпоха ў гісторыі музыкі», што адмыслова для нашых вандроўнікаў адбудзецца ў Янаве, прагучыць фартэпіянная музыка Напалеона Орды,
Фрыдэрыка Шапэна, Міхала Клеафаса Агінскага, Станіслава Манюшкі. Вядоўца канцэрта і выканаўца - піяніст, кампазітар і даследчык музыкі Максім Іўкін.
Болей давеацца пра экскурсію і запісацца можна па т.: +375255458430, +375291342804 (Валерыя).