Дырэктарка «Белсата»: Існаванню тэлеканала нічога не пагражае

05.01.2017 / 16:46

«Думаю, што вы, як і я, будзеце задаволеныя навіной, якую я хачу паведаміць, — напісала ў сваім фэйсбуку дырэктарка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская.

— Пані прэм'ер запэўніла мяне і прасіла перадаць, што існаванню «Белсата» нічога не пагражае. Бліжэйшы месяц мы прысвяцім узгадненню з МЗС далейшых прынцыпаў супрацоўніцтва».

nn.by