Старшынёй Памежнага камітэта прызначаны Анатоль Лапо

29.12.2016 / 15:28

Анатоль Лапо прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Лапо Анатоль Пятровіч нарадзіўся 24 мая 1963 года ў вёсцы Кулакоўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшае памежнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя Варашылава, у 2001 годзе — Акадэмію федэральнай памежнай службы Расіі.

У 1981-1992 гадах служыў у Закаўказскай памежнай акрузе КДБ: ад радавога да начальніка штаба памежкамендатуры.

У 1992-2008 праходзіў службу ў Смаргонскім памежным атрадзе, з 2004 года з'яўляўся начальнікам гэтага атрада.

У 2008 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, а затым - намесніка старшыні Дзяржпагранкамітэта.

Генерал-маёр.