На перадапошніх у годзе таргах рубель здаў да ўсіх валют кошыка
28.12.2016 / 13:02
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 снежня адбыліся чарговыя таргі валютамі. Рубель знізіўся да кошыка валют.
Даляр вырас на BYN0,0012 да 1,9519 рубля.
Еўра падаражэў на BYN0,0056 да 2,043 рубля.
Расійскі рубель умацаваўся на BYN0,016 да 3,2182 рубля за 100 расійскіх рублёў.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, даляра ЗША — 30%, еўра — 20%.