Кондрусь на волі: «Думаю, гэта была не апошняя Плошча» 

26 снежня Уладзіміра Кондруся прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прысудзілі да паўтара года «хатняй хіміі» з прымусовым лячэннем і наглядам. Абвяшчэнне прысуду прайшло без удзелу самога Кондруся.

26.12.2016 / 17:09

Пасля абвяшчэння прысуду бацькі і журналісты чакалі яго ў фае суда, аднак Кондруся вывелі наўпрост на вуліцу праз іншы выхад.

Уладзімір падзякаваў журналістам і грамадскасці за падтрымку і сказаў, што ні пра што не шкадуе. 

«Думаю, гэта была не апошняя Плошча», — адказаў Кондрусь на пытанне, ці выйшаў бы ён на пратэсты, калі б ведаў, што ўсё так скончыцца.

У Кондруся выявілі шызоідна-параноідны разлад асобы. Пракурор просіць абмежавацца хатняй хіміяй

Уладзімір Кондрусь спрабаваў ускрыць сабе вены ў зале суда

Бацькі Уладзіміра Кондруся ўпершыню пагаварылі са СМІ

Улад Швядовіч, фота Сяргея Гудзіліна