Адпраўлены ў адстаўку намеснік Ананіч і яшчэ два чыноўнікі
16.12.2016 / 20:52
Савет Міністраў зацвердзіў некалькі адставак чыноўнікаў.
Намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч вызвалены ад пасады намесніка міністра інфармацыі ў сувязі з пераводам да іншага наймальніка.
Уладзімір Матусевіч.
На яго месца, нагадаем, быў прызначаны Алесь Карлюкевіч, былы кіраўнік холдынга «Звязда».
Апроч таго, сышлі з пасадаў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Пятро Балтруковіч і дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Уладзімір Адамушка.
Пятро Балтруковіч.
Адамушка — той самы чыноўнік, які нядаўна даваў вялікае інтэрв'ю на тэлеканале АНТ па-беларуску.