Хакей, ЧС сярод моладзі. Лёс пуцёўкі ў эліту вырашыцца ў апошнім туры
16.12.2016 / 06:25
Зборная Нарвегіі (чэмпіянат свету па хакеі сярод моладзі да 20 гадоў) пацярпела паразу ад аднагодкаў з Германіі ў матчы чацвёртага тура чэмпіянату свету ў групе «А» дывізіёна I - 0:2, піша pressball.by
Такім чынам, лёс адзінай пуцёўкі ў элітны дывізіён вырашыцца ў заключным туры, які пройдзе 17 снежня.
Беларусам для заваявання пуцёўкі ў вышэйшы свет моладзевага хакея будзе дастаткова любой перамогі над аўстрыйцамі.
Група «А»: Беларусь - 10 ачкоў (4 матчы), Германія - 8 (4), Аўстрыя - 6 (4), Францыя - 6 (4), Нарвегія - 3 (4), Казахстан - 3 (4).
Матч Беларусь - Аўстрыя пройдзе 17 снежня. Пачатак - у 18.30 па беларускім часе. У выпадку паразы, нашай камандзе прыйдзецца чакаць вынікі паядынку Германія - Францыя (22.00).
Гульні праходзяць у Германіі.