Севярынца аштрафавалі на 1050 рублёў за «трыкалор»
Пра гэта паведамляе bchd.info.
11.12.2016 / 13:52
Суддзя Фрунзенскага суда Мінску Марыя Ярохіна аштрафавала сустаршыню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца за тое, што на пікеце ў падтрымку Эдуарда Пальчыса 19 кастрычніка ён «выгукваў «Жыве Беларусь» і трымаў трыкалор бел-чырвона-белага колеру». Штраф максімальны — 50 базавых (1050 дэнамінаваных рублёў).
«Суддзя Ярохіна, відаць, не ведае, што трыкалорам называецца менавіта трохкаляровы сцяг, напрыклад, расійскі», — пракаментаваў прысуд Севярынец.