Макей возьме ўдзел у пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў АБСЕ
07.12.2016 / 17:03
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей возьме ўдзел у 23-й сустрэчы Рады міністраў замежных спраў АБСЕ, якая пройдзе 8—9 снежня ў Гамбургу.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, пасяджэнне з'яўляецца найбуйнейшым штогадовым мерапрыемствам АБСЕ, якое праводзіцца з мэтай агляду бягучай сітуацыі ў рэгіёне арганізацыі, ацэнкі яе дзейнасці і вызначэння задач на бліжэйшую перспектыву.
Падчас сустрэчы будзе абмеркаваны шырокі спектр пытанняў у межах усіх трох вымярэнняў АБСЕ — ваенна-палітычнага, эканоміка-экалагічнага і гуманітарнага.
Макей выступіць на пленарным пасяджэнні РМЗС АБСЕ, а таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.