Па Свіслачы ў Мінску плыла на дошцы жанчына з вяслом ФОТАФАКТ
19.10.2016 / 10:36
Мінчане сфатаграфавалі незвычайную жанчыну, якая плыла на дошцы для сёрфінгу па Свіслачы ў раёне Парку Горкага, фота было выкладзена ў фэйсбуку, піша sputnik.by.
Мінчанку сфатаграфавалі, калі адважная жанчына на дошцы серфінгу плыла па сярэдзіне Свіслачы ад Купалаўскага сквера да тэлецэнтра. Што падштурхнула яе на такое небяспечнае з прычыны халоднага надвор'я падарожжа, невядома.
Падобна на тое, што ў Беларусі набірае папулярнасць новы від актыўнага адпачынку — катанне на сап-бордах.
Сап-бордзінг, або сап-сёрфінг, — разнавіднасць катання на дошцы па вадзе. SUP (Stand Up Paddle) перакладацца як «стоячы на дошцы з вяслом».
Пакатацца ў Мінску на сап-бордзе можна на Камсамольскім возеры па нядзелях. Падрабязней — на ВІДЭА «Нашай Нівы».