Міністр аховы здароўя Літвы памёр ва ўзросце 34 гадоў

16.10.2016 / 13:58

Delfi.lt

У Сантарышскай клініцы ў Вільні абарвалася жыццё міністра аховы здароўя, члена Сейма Літвы Юраса Пажэлы.

Ю.Пажэла апынуўся ў бальніцы ў пачатку жніўня ў сувязі з парушэннем дзейнасці стрававальнай сістэмы і болямі ў страўніку. Па словах дактароў клінікі, быў дыягнаставаны панкрэатыт, прычынай якога, імаверна, было парушэнне адтоку жоўці. Са жніўня стан Пажэлы быў вельмі цяжкім, аднак у медыкаў была надзея. Палітык праходзіў лячэнне ў аддзеле рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі.

У гэтым годзе Ю.Пажэлу споўнілася 34 гады. Ён нарадзіўся ў 12 красавіка 1982 года.