Выйшлі мемуары Пятра Марцава, запісаныя Сашай Раманавай

07.10.2016 / 14:18

Галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса kyky.org Саша Раманава выпусціла кнігу пра жыццё вядомага беларускага бізнэсмена і выдаўца Пятра Марцава, заснавальніка газет «БДГ» і «Імя».

«Сёння Саша забрала наклад, цяпер ён у яе», — напісала ў фэйсбуку дырэктар kyky.org Агнія Лойка.

Як распавяла Саша Раманава, прэзентацыя кнігі «Асцярожна, Марцаў!» Запланавана на 13 кастрычніка. Прыблізна ў гэты час мемуары Пятра Марцава з'явяцца і ў кнігарнях.

Нагадаем, што цана выдання пры папярэдняй замове складала 25 рублёў. У кнігарнях мемуары будуць каштаваць крыху даражэй, але ўсяго на некалькі рублёў. Па словах Раманавай, гэта будзе зроблена, каб не адпудзіць чытачоў, але і каб не было крыўдна тым людзям, якія прафінансавалі выданне.