Беларуская гімнастка Ксенія Санковіч пабралася шлюбам з прадстаўніком Алімпійскага камітэта Расіі ФОТА
05.09.2016 / 06:01
Двухразовая алімпійская прызёрка па гімнастыцы Ксенія Санковіч выйшла замуж за загадчыка сектара па ўдзеле ў юнацкіх алімпійскіх мерапрыемствах Іллю Папова. Адпаведным фота Ксенія падзялілася з сябрамі ў сваім Інстаграме:
Жаніх таксама:
Вяселле адбылося ў загарадным комплексе «Шышкі», што за 60 км ад Мінска на возеры Лоша. На вяселлі сяброўкі падрыхтавалі сюрпрыз для Ксеніі. Беларускую гімнастку гэта настолькі расчуліла, што яна не стрымала слёз:
У сябровак нявесты вяселле сапраўды ўдалося:
Алімпійская прызёрка Ксенія Санковіч фігуравала на фотах з беларускім бізнесоўцам Юрыем Чыжом. З цікавымі фактамі яе біяграфіі можна азнаёміцца тут.
А што можна сказаць пра яе мужа з Расіі? Ілля Папоў любіць аўстралійскі футбол, бразільскае джыу-джытсу і Расію:
А яшчэ выстаўляе фота з графіці Крыма і подпісам: «З днём Расіі, вярнулі сваё»:
Ілля таксама мае мае ўзнагароду, якой ён ганарыцца — падзяка Пуціна «За вялікі ўклад у падрыхтоўку і правядзенне XXII Алімпійскіх зімовых гульняў і XI Паралімпійскіх зімовых гульняў 2014 года ў горадзе Сочы»:
Але ў асноўным большую частку Інстаграма Іллі займаюць фота з алімпійцамі:
А як вам новаспечаная маладая пара? Абмяркоўвайце!