Кандыдат у дэпутаты апрануў падчас выступу на ТБ супрацьгаз ФОТАФАКТ
26.08.2016 / 10:02
Прадстаўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, які балатуецца па Смаргонскай акрузе № 59, заклікаў людзей патрабаваць ад ураду спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС. Паводле яго слоў, яна нясе небяспеку для экалогіі, да таго ж электраэнергія АЭС «будзе вельмі дарагой».
«Калі не будзе спынена будаўніцтва, будзем хадзіць вось так», — сказаў Кучук у канцы свайго выступу і апрануў супрацьгаз.
Дарэчы, яшчэ адзін кандыдат у дэпутаты, Уладзімір Падгол, запісаў свой выступ на тэлебачанні ў… танкісцкім шлеме і бронекамізэльцы. Ці трапіць ён у эфір, даведаемся сёння ўвечары.