Мінабароны Расіі размесціць магутныя РЛС у Крыме і на Балтыцы
05.07.2016 / 14:33
Мінабароны РФ плануе размясціць на Балтыцы і Чорным моры дзве новыя радыёлакацыйныя станцыі (РЛС) «Подсолнух», паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на інфармаваную крыніцу.
Па словах суразмоўцы агенцтва, РЛС заступіць на баявое дзяжурства на Балтыцы ў 2017 годзе. У гэтым жа годзе, дадаў ён, «Подсолнух» плануецца размясціць і на тэрыторыі Крыма. «Ён будзе бачыць любы вайсковы карабель, які праходзіць Басфор», - сказаў суразмоўца агенцтва.
Размяшчэнне двух новых РЛС, патлумачыла крыніца, павінна кампенсаваць рост ваеннай актыўнасці НАТА.