Навукоўцы: Бактэрыі з кішэчніка могуць маніпуляваць нашым мозгам
04.07.2016 / 17:54
Аказваецца, што кіраваць чалавекам могуць нават бактэрыі. Амерыканскія навукоўцы ў ходзе даследавання выявілі, што бактэрыі ў нашым кішэчніку могуць маніпуляваць мозгам. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе New Scientist.
Кішэчныя бактэрыі-маніпулятары былі адкрытыя толькі нядаўна і атрымалі назву KLE1738. Вядома, што яны змогуць размнажацца, толькі калі будуць харчавацца малекуламі гама-амінамаслянай кіслаты (ГАМК).
Адзначаецца, што пры нізкім узроўні ГАМК у чалавека можа развіцца дэпрэсія, а таксама афектыўныя разлады. Навукоўцы заяўляюць, абапіраючыся на гэтую інфармацыю, што мікрафлора кішэчніка цалкам здольная ўплываць на мозг і, у выніку, на настрой чалавека.
Спецыялісты плануюць, што новыя дадзеныя могуць дапамагчы ў лячэнні дэпрэсіі і іншых захворванняў.