БРСМ правёў у цэнтры Мінска шэсце ў нацыянальных строях і вышымайках 

Ля сталічнага Палаца спорту прайшоў арт-парад у вышымайках і нацыянальных строях. Арганізатары мерапрыемства: Міністэрства культуры, Мінгарвыканкам і БРСМ. Шэсце адбылося ад Нямігі па частцы праспекта Пераможцаў да пляцоўкі перад Палацам спорту.

02.07.2016 / 14:49

Нягледзячы на традыцыйны і «дзяржаўны» стандарт шэсця — калоны абласцей і горада Мінска, яго можна назваць гістарычным. Упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі афіцыйныя ўлады на самым высокім узроўні правялі публічнае шэсце, звязанае з традыцыйнымі нацыянальнымі беларускімі сімваламі і арнаментальнымі кодамі. Дарэчы, да шэсця БРСМ распрацаваў уласны варыянт вышымайкі. 

Глядзіце жывую трансляцыю з мерапрыемства тут >>> 

Фота Сяргея Гудзіліна