Тысяча авечак уварвалася ў іспанскі горад сярод ночы ВІДЭА
09.06.2016 / 17:42
Раніцай 7 чэрвеня авечкі апанавалі вуліцы іспанскага горада Уэска. Авечкі не павінны былі заходзіць у горад — яны ішлі на пашу — але іх пастух заснуў, і статак адправіўся на самастойны шпацыр.
Каля пяці гадзін раніцы ў паліцыю звярнуліся занепакоеныя жыхары горада. Патрульным удалося сабраць усю чараду з 1300 авечак і да сямі гадзін вывесці іх да пастуха.