Па ўсёй Беларусі 10 чэрвеня не будуць прадаваць алкаголь і піва

09.06.2016 / 17:23

У Мінску і па ўсёй тэрыторыі Беларусі 10 чэрвеня будзе дзейнічаць забарона на продаж алкагольных напояў і піва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгандлю.

Абмежаванні будуць дзейнічаць з 00 гадзін 10 чэрвеня да 8 гадзін 11 чэрвеня.

Выключэннем стане продаж у разліў алкаголю ва ўстановах грамадскага харчавання.

Забарона на продаж алкаголю звязана з правядзеннем ва ўстановах сярэдняй адукацыі выпускных вечароў.

Рашэнні аб абмежаваннях прынятыя мясцовымі выканаўчымі камітэтамі.