Чацвёра беларусаў цягам дня кралі ў крамах Беластока кашулі, шорты, цішоткі, майткі ды іншае адзенне

01.06.2016 / 22:39

30 мая чацвёра сяброў з Беларусі 23—29 гадоў адправіліся ў Беласток, вядома ж па закупы — такая «легенда» для польскіх памежнікаў у большасці турыстаў з Беларусі, што перасякаюць мяжу.

Спяшацца траціць грошы яны асабліва не спяшаліся. Эканомныя хлопцы наведвалі крамы з вопраткай, бралі тавар, заходзілі ў прымерачную, зрывалі ахоўныя біркі і выносілі вопратку не плоцячы.

Вылічыць аматараў моды стала магчымым дзякуючы камерам назірання. Пасля свайго візіту ў ГЦ Галерэі Бяла ў Беластоку з мясцовага магазіна знікла вопратка на 900 злотых (больш за 200 еўра)

Пакуль хлопцы спакойна ехалі з «пакупак» з Беластока ў бок беларускай мяжы на іх была разасланая арыенціроўка ва ўсе пункты пропуску. Маладых людзей з усім адзеннем ў КПП Кузніца затрымалі і перадалі польскай паліцыі.

Усіх чатырох чакае суд, а паліцыя шукае пацярпелых, бо ў машыне беларусаў акрамя скрадзеных рэчаў з Atrium Biala было выяўлена шмат і іншых новых мужчынскіх маек, шортаў, кашуль … Чэкаў аб аплаце за вопратку маладыя людзі даць не змаглі.