У Вільні павесілі мемарыяльную шыльду ў гонар Казіміра Сваяка

23.05.2016 / 09:49

На адну беларускую шыльду, а лепш сказаць, на адзін беларускі знак, паболела ў Вільні. 22 траўня Таварыствам беларускай культуры ў Літве ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар святара і паэта Казіміра Сваяка.

Скульптар — Ігар Засімовіч, мецэнат — Мікіта Забуга, арганізатар і аўтар ідэі — Алесь Юркойць.

Шыльда ўсталявана на будынку дома па адрасе Вялікая, 17 (Didžioji g. 17).

Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды адбудзецца ў Вільні 19 чэрвеня а 12.00 з набажэнства ў касцёле св. Барталамея з удзелам духавенства з Літвы і Беларусі. Затым, пасля літургіі, грамада накіруецца да шыльды, дзе адбудзецца яе адкрыццё і асвячэнне.