Анхела Эспіноса Руіс. Нічога

20.05.2016 / 13:15

Алесю Круткіну прысьвячаецца.

Пасьля цябе нічога
Ўжо не прымусіць сэрца біць. Другога
Ня будзе, каб пісаць яму санэты,
І гэты
Мой сьціплы верш узвысіцца да неба
(Так трэба),
І статуяю стану белай солі.
Ніколі
Ня ўстане над планетай болей сонца,
Ня будзе зор, каханьня, кветак, бога,
Ня будзе больш, я паўтару бясконца,
Пасьля цябе нічога.