У Маладзечне, Вілейцы і Ашмянах зноў пачалі ўключаць ацяпленне

22.04.2016 / 11:20

22 красавіка ў Маладзечне батарэі зноў стануць цёплымі.

— Маладзечанскі райвыканкам прыняў адпаведнае рашэнне і цяпер «Камунальнік» рыхтуецца зноў падключыць ацяпленне, — расказаў «Рэгіянальнай газеце» намеснік начальніка Маладзечанскіх электрасетак па цеплаэнергіі 

— Так што цягам дня, другога можна будзе зноў грэцца ля батарэі.

У Мядзеле, Вілейцы і Ашмянах жылыя дамы падключалі да ацяплення з 21 красавіка.