Венесуэла будзе на чатыры гадзіны на дзень перарываць падачу электрычнасці

22.04.2016 / 09:37

Улады Венесуэлы анансавалі штодзённае адключэнне электрычнасці на чатыры гадзіны. Адключэнні пачнуцца на наступным тыдні і працягнуцца 40 дзён, паведамляе BBC. На мінулым тыдні было абвешчана пра планы перавесці краіну ў іншы часавы пояс дзеля эканоміі электраэнергіі на фоне негатыўных змяненняў клімату, выкліканых феноменам Эль-Ніньё.

Праз працяглую засуху гідраэлектрастанцыі краіны не могуць працаваць на поўную магутнасць. Хоць Венесуэла валодае вялікімі запасамі нафты, яна атрымлівае вялікую частку сваёй электраэнергіі ад ГЭС.

Раней у сераду найбуйнейшы піўны завод у краіне абвясціў, што з-за фінансавага крызісу будзе вымушаны праз тыдзень спыніць працу. Завод працуе на імпартным ячмені, але з-за абмежаванняў на абмен валюты ў яго няма грошай, каб закупіць чарговую порцыю сыравіны. Ячменю хопіць яшчэ на тыдзень, пасля чаго завод будзе вымушаны цалкам спыніць вытворчасць піва.

Усё гэта адбываецца на фоне скарачэння эканамічнага росту з-за нізкіх коштаў на нафту. Як і ў Расеі, экспарт нафты складае большую частку бюджэту Венесуэлы, і падзенне коштаў дрэнна адбіваецца на яе эканоміцы. У мінулым годзе ВУП Венесуэлы скараціўся на 5,7%, а інфляцыя дасягнула 180%.

Аналагічны энергетычны крызіс праз засуху здарыўся ў краіне ў 2010 годзе. Тады прэзідэнт Уга Чавес быў вымушаны ўвесці надзвычайнае становішча