Віталь Карпанаў зладзіў голую фотасесію з гусямі ФОТА
29.03.2016 / 18:20
Фатограф Аляксандр Пракаповіч зняў саліста беларускага гурту «Дразды» Віталя Карпанава разам з гусямі і амаль цалкам аголеным.
Імаверна, гэта быў адказ беларускаму ўдзельніку «Еўрабачання» Аляксандру Іванову, які нядаўна зладзіў падобную фотасесію, але з ваўкамі.
На пытанне, ці сапраўды ён зрабіў пародыю на фотасесію, Віталь адказаў «Нашай Ніве» такім чынам: «А што з Айванам было не так? Я не ў курсе. Я аголены і ён аголены, а што, больш аголеных няма»?
Спявак спяшаўся на канцэрт і не здолеў растлумачыць, да чаго прывязаная фотасесія, але адметна іншае. У інтэрв'ю «Анлайнеру» ён заявіў, што гурт «такім чынам вырашыў паспрыяць эканоміцы роднай краіны» і падтрымаць Айвана на «Еўрабачанні». У інтэрв'ю ж «Камсамольскай праўдзе» Карпанаў адзначыў што Айван скраў яго ідэю, бо жывёлы, у дадзеным выпадку гусі, прысутнічалі на выступе гурту на беларускім адборы на «Еўрабачанне».
Такім чынам, версіі асноўнага матыву фотасесіі разыходзяцца, і ён застаўся невядомым.