У Віцебску маладая жанчына без правоў урэзалася ў дом і загінула

28.03.2016 / 20:21

Пра гэта паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося 27 сакавіка каля 23.20. Жыхарка абласнога цэнтра 1987 года нараджэння, не маючы права кіравання і знаходзячыся за рулём аўтамабіля «Дачыя Сандэра», ехала па вул. Леніна ў бок плошчы Свабоды і ў раёне дома 48 здзейсніла наезд на прыпаркаваны каля краю праезнай часткі аўтамабіль «Фальксваген Пасат». Пасля сутыкнення «Дачыя Сандэра» выехала за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў дом.

У выніку ДТЗ кіроўца на месцы аварыі загінула, яе цела з машыны дасталі работнікі МНС. Яны ж дэблакавалі пацярпелага 38-гадовага пасажыра іншамаркі, які шпіталізаваны ў бальніцу. Абставіны і прычыны аварыі высвятляюцца.

Па дадзеным факце вядзецца разбіральніцтва. Відавочцаў і сведак ДТЗ просяць патэлефанаваць у дзяжурную частку УДАІ УУС па тэлефонах: 58-44-44, 721-44-44 (МТС), 621-44-44 (Velcom).