Парашэнка адправіўся ў Данбас

28.03.2016 / 13:13

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка здзяйсняе паездку ў Данецкую вобласць. Па дадзеных мясцовых СМІ, у Краматорску ён прыме ўдзел у перадачы новых машын хуткай дапамогі абласному цэнтру і адкрыцці медустаноў

Прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цеголка паведаміў у сваім твітары, што Парашэнка здзяйсняе 28 сакавіка паездку ў Данецкую вобласць

«Прэзідэнт ажыццяўляе візіт у Данецкую вобласць», - напісаў ён.

У прэс-службе Данецкай абласной вайскова-грамадзянскай адміністрацыі выданню ЛІГА.net не змаглі ўдакладніць, ці наведае Парашэнка іншыя гарады Данецкай вобласці.

Парашэнка апошні раз быў у Данецкай вобласці ў жніўні 2015 года, калі прыязджаў туды з нагоды Дня ВДВ.