Мікіта Найдзёнаў выклікаў журы конкурсу «Дэбют» на батл ВІДЭА

24.03.2016 / 18:32

Учора ў Мінску прайшло ўрачыстае ўручэнне прэміі «Дэбют». Мікіта Найдзёнаў, Алесь Плотка і Анхела Эспіноса Руіс былі намінаваныя на прэмію ў жанры «Паэзія». 

Паводле рашэння журы, у намінацыі «Паэзія» пераможца сёлета не вызначаўся, але кожны атрымаў заахвочвальныя прызы ў памеры 11 мільёнаў беларускіх рублёў.

Відэа з урачыстай цырымоніі:

Мікіту Найдзёнава не задаволіла адзнака журы, і ён вырашыў выклікаць некаторых яго прадстаўнікоў — Уладзя Лянкевіча, Віталя Рыжкова і Антона Рудака — на паэтычны батл. «Нашай Ніве» Мікіта сітуацыю пракаментаваў так:

«Мяне абразiла, што журы, большасць з якога леташнiя-пазалеташнiя дэбютанты, не захацела нiкому даваць сёлета гэта званне. Не тры пераможцы — а нiводнага. Я чытаў астатнiя кнiгi з шорт-лiста. I любой з ix можна смела даць «Дэбют». Паэты сёння не выклiкаюць на дуэль. На батл таксама, але мне падабаецца гэты фармат. Шкада, што двое з траix «дуэлянтаў» злiлiся. Усе надзеi на Рыжкова».

Відэазварот Мікіты да журы:

Ці падтрымліваеце вы такую творчую ініцыятыву? А сам факт, калі намінанты спрачаюцца з журы? Выказвайцеся ў каментах! 

МН