Пахаванне Ганны Вольскай пройдзе ў чацвер
23.03.2016 / 15:21
Як паведаміла сяброўка сям'і Вольскіх Вольга Бабак, цела Ганны Вольскай сёння адвязуць у Свята-Елізавецінскі манастыр. Там заўтра, 24 сакавіка, адбудзецца рэлігійны абрад і грамадзянская паніхіда.
Адпяванне пройдзе з 9:45 да 10:45, грамадзянская паніхіда з 11:00 па 13:00. Пасля труну павязуць на пахаванне ў Заслаўе.
Манастыр знаходзіцца па адрасе вул. Выгоцкага, 6 (раён Навінак, побач з Даўгінаўскім трактам).