Шуневіч: МУС змяніла стаўленне да несанкцыянаваных масавых акцый

01.03.2016 / 12:01

МУС некалькі змяніла сваё стаўленне да несанкцыянаваных масавых акцый, заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч 1 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску. 

«Змянілася рыторыка як замежная, так і ўнутрыпалітычная. Мы знайшлі прымальны алгарытм дзеянняў», — заявіў ён. 

Цяпер, паводле слоў міністра, акцэнт зроблены на складанні адміністрацыйных пратаколаў і накіраванні іх у суд.