Уначы 28 лютага магчымыя перабоі ў абслугоўванні банкаўскіх картак
26.02.2016 / 19:50
Уначы 28 лютага ў Беларусі могуць быць праблемы ў абслугоўванні банкаўскіх картак. Гэтая інфармацыя размешчана на сайце Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.
Магчымыя перабоі звязаныя з тым, што Банкаўскі працэсінгавы цэнтр з 2.00 да 6.00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу.
У названы прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, падлучаных да цэнтра.