Апазіцыя адхіліла рашэнне Асада правесці парламенцкія выбары 13 красавіка
23.02.2016 / 10:24
Прэзідэнт Башар Асад выдаў у панядзелак указ аб правядзенні 13 красавіка чарговых выбараў у Народную раду (парламент) Сірыі. Як перадало інфармацыйнае агенцтва САНА, яны адбудуцца на шматпартыйнай аснове ў адпаведнасці з канстытуцыяй, зацверджанай на рэферэндуме 26 лютага 2012 года.
Народная рада складаецца з 250 дэпутатаў, якія абіраюцца шляхам усеагульнага, прамога і тайнага галасавання тэрмінам на чатыры гады. Квоты для працоўных і сялян, якія дзейнічаюць з часоў будаўніцтва ў Сірыі арабскага сацыялізму, захаваныя нязменнымі ў новай канстытуцыі. Ім адведзена 127 месцаў у заканадаўчым органе ўлады.