Скрадзены ў Іраку радыеактыўны матэрыял знайшлі на звалцы
22.02.2016 / 08:16
Небяспекі, што радыеактыўны матэрыял трапіў у рукі Ісламскай дзяржавы, няма. Скрадзеныя рэчывы былі знойдзеныя на звалцы на поўдзень ад Багдада, паведамляюць міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы.
Знойдзенае ляжала ў той самай валізцы памерам з камп'ютар, дзе і захоўвалася. Пошук зладзеяў, што спрабавалі выкрасці радыеактыўныя матэрыялы, працягваецца.