Бельгія выдзеліць $16,7 млн на сачэнне за ісламскімі радыкаламі
05.02.2016 / 18:04
Бельгійскія ўлады ў пятніцу апублікавалі план па барацьбе з ісламскім радыкалізмам e некалькіх раёнах Бруселя. Мясцовая паліцыя павінна будзе сачыць за падазронымі грамадзянамі, мячэцямі і малельнымі пакоямі.
Згодна з планам, прадстаўленым міністрам унутраных спраў Янам Ямбонам, для назірання за падазронай актыўнасцю на працягу наступных чатырох гадоў будуць нанятыя 1000 дадатковых паліцэйскіх.
Чакаецца, што гэта абыдзецца ў 16,7 млн даляраў.
Таксама супрацоўнікі паліцыі пройдуць спецыяльнае навучанне па выяўленні радыкалаў, пішуць мясцовыя СМІ.
Лістападаўскія тэракты, у выніку якіх у Парыжы загінулі 130 чалавек, былі падрыхтаваныя ў Бельгіі, а наступнае расследаванне высветліла, наколькі неэфектыўнай была сістэма сачэння за магчымымі радыкаламі ў краіне.