Напружанне ў Персідскім заліве: Саудаўская Аравія разарвала дыпламатычныя адносіны з Іранам
04.01.2016 / 00:23
Увечары ў нядзелю Саудаўская Аравія аб'явіла пра разрыў дыпламатычных адносін з Іранам. Эр-Рыяд даў іранскаму паслу 48 гадзін на выезд з краіны.
Учора ў сталіцы Ірана дэманстранты закідалі камнямі і кактэйлямі Молатава пасольства Саудаўскай Аравіі. Гэта была рэакцыя шыітаў-іранцаў на пакаранне ў Аравіі смерцю шыіцкага імама, абвінавачанага ў тэрарызме.
Пакаранне імама Аль-Німра распачало новы віток супрацьстаяння найбагацейшай суніцкай і найбольшай шыіцкай дзяржаў.
Іранскія ўлады паабяцалі, што Саудаўскую Аравію чакае «Божая кара». Тэгеран і Эр-Рыяд ужо і раней вялі змаганне за Сірыю і Емен.
Не выключана, што Эр-Рыяд будзе спрабаваць аслабіць Іран збіваючы цэны на нафту, бо сабекошт здабычы ў Іране вышэйшы, чым у Саудаўскай Аравіі.