У Баранавіцкім раёне ў агні загінуў мужчына

03.01.2016 / 12:19

Рана раніцай 2 студзеня адбыўся пажар у вёсцы Чэрніхава. Двухкватэрны жылы дом загарэўся прыкладна ў 5.30. У агні загінуў 61-гадовы гаспадар адной з кватэр, паведамляецца на сайце Брэсцкага МНС. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджана маёмасць.

Прычына пажара высвятляецца.