Украіна ў пяць разоў падняла цану транзіту расійскага газу
31.12.2015 / 11:59
Тарыф вырасце з 2,7 даляраў да 12,47 за тысячу кубаметраў.
Пра гэта паведаміў дырэктар па развіцці бізнэсу кампаніі «Нафтагаз Украіны» Юрый Вітрэнка на сваёй старонцы ў Facebook.
«Украіна нарэшце радыкальна ўзняла Газпрому стаўку транзіту (у поўнай адпаведнасці з еўрапейскімі прынцыпамі)», — напісаў ён.
Такія дзеянні ён назваў «пераднавагоднім намёкам» Расіі.
Раней транзітная стаўка складала $2,7 долара за транспарціроўку 1 тыс. кубаметраў на 100 км.
Гэта адказ на тое, што Расія па-ранейшаму выстаўляе Украіне цану на газ вышэйшую, чым Нямеччыне.