Цана на Brent упала ніжэй 37 даляраў за бараль
28.12.2015 / 16:19
Цана паўночнаморскай нафты маркі Brent сёння днём, 28 снежня, упала ніжэй за адзнаку ў 37 даляраў за бараль.
Так, па стане на 15:34 цана нафты Brent склала 36,95 даляра за бараль, што на 2,48% ніжэй папярэдняга ўзроўню.