СК затрымаў начальніка буднагляду па Мінску

28.12.2015 / 15:50

На мінулым тыдні быў затрыманы начальнік інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па г. Мінску Яўген Жыжаль. Інфармацыю пра гэта паведамілі некалькі інфармаваных крыніц.

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску TUT.BY пацвердзілі, што расследуецца крымінальная справа, заведзена ў дачыненні да начальніка сталічнай інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам. «Дзеянні затрыманага кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 430 (прыняцце службовай асобай матэрыяльных каштоўнасцяў, прадстаўленых у сувязі з займаным становішчам, за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», - сказала афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

У інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Мінску сказалі, што «Яўген Жыжаль ужо тыдзень знаходзіцца на бальнічным».