Адкрыўся рэгулярны авіярэйс Мінск—Івана-Франкоўск, на курорты Карпат

28.12.2015 / 10:33

Рэгулярныя рэйсы Мінск—Івана-Франкоўск будуць выконвацца з 25 снежня на самалётах Embraer-145 тры разы на тыдзень: у панядзелкі, серады і пятніцы. Іх выконвае ўкраінская кампанія «Днеправія».

Палёт доўжыцца паўтары гадзіны.

Івана-Франкоўск (у дасавецкія часы Станіслаў) — гэта абласны цэнтр і вароты ў Карпаты. У Івана-Франкоўскай вобласці месцяцца слаўныя курорты Ярэмча і Букавель.

У Букавелі, у прыватнасці, дзейнічаюць 63 гарналыжныя трасы усіх узроўняў складанасці і 16 пад'ёмнікаў з прапускной здольнасцю 34 700 чалавек за гадзіну.

СГ