Нафта злёгку патаннела на першых пасля Калядаў таргах

28.12.2015 / 10:20

Нафта злёгку патаннела на першых пасля Калядаў таргах. 

Амерыканская West Texas Intermediate (WTI) нафта прадавалася ўранку панядзелка ў раёне $37,9 за бараль.

Brent — каля $37,8 за бараль.

Гэта на некалькі цэнтаў танней, чым у чацвер.

Узровень цэнаў на нафту і прывязаны да яе цаны прыродны газ застаецца істотна вышэйшы, чым у 1980-я і 1990-я, але ў 2—3 разы ніжэйшы, чым ён быў у 2006—2008 і 2010—2014 гады.

СГ