З-за непагадзі ў ЗША загінулі больш за 40 чалавек

28.12.2015 / 07:38

Больш за 40 чалавек загінулі ў ЗША на мінулым тыдні з-за тарнада, ураганнага ветру і паводак, якія абрынуліся на поўдзень краіны.

Як мінімум, 11 чалавек загінулі ў Тэхасе, дзе ў раёне Даласа прайшлі некалькі тарнада, узмоцненыя з-за незвычайна цёплага для гэтага часу года паветра.

Яны скідалі машыны з шашы, абрывалі лініі электраперадач і разбуралі хаты.

У Ілінойсе і Місуры пры паводцы загінулі не менш 11 чалавек.