Усе міністры замежных спраў незалежнай Беларусі сабраліся разам ФОТА
17.12.2015 / 22:19
Урал Латыпаў, Сяргей Мартынаў, Пятро Краўчанка, Уладзімір Макей, Іван Антановіч, Міхаіл Хвастоў, Уладзімір Сянько, фота Сяргея Балая, Tut.by.
У МЗС Беларусі сёння, 17 снежня, адбылася незвычайная імпрэза - сустрэча ўсіх міністраў замежных спраў нашай краіны з часоў абвяшчэння незалежнасці. Экс-міністры распавялі маладым дыпламатам пра спецыфіку сваёй працы і часу, калі яны ўзначальвалі знешнепалітычнае ведамства Беларусі. Сустрэча прайшла з нагоды 95-годдзя з дня стварэння З'ездам Саветаў Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі Народнага камісарыята па замежных справах, піша Tut.by.
Ва ўступным слове дзеючы кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заявіў, што за гады незалежнасці Беларусь змагла дамагчыся таго, што асацыюецца з яе укладам ва ўмацаванне стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне і свеце. У. Макей па чарзе прадставіў усіх міністраў: Пятра Краўчанку (1990—1994), Уладзіміра Сянько (1994—1997) Івана Антановіча (1997—1998), Урала Латыпава (1998—1999), Міхаіла Хвастова (2000—2003), Сяргея Мартынава (2003—2012).