У інтэрнэт трапіла ВІДЭА непрыгожых паводзін Люсі Лушчык
06.12.2015 / 12:05
Тэлезорка канала АНТ стала фігуранткай скандалу. Разам са сваім новым мужам, бізнэсоўцам Андрэем Герашчанкам, яна даволі непрыгожа змагаецца за ягоную дачку.
Як сцвярджае мама гэтай дзяўчынкі, Ілона Герашчанка, яе абмяжоўваюць у магчымасцях бачыцца з дачкой. Больш за тое, Лушчык спрабавала дыскрэдытаваць Ілону ў прысутнасці дзяўчынкі.
Зрэшты, глядзіце самі на відэа.
Большасць людзей у сацыяльных сетках лічаць вінаватымі ўсіх траіх удзельнікаў канфлікту. (Імаверна, відэа выставіла Герашчанка-мама.) І шкадуюць дзіця, якое аказалася між агнёў. Вось што піша іншая зорка тэлеэкрана, Ганна Бонд:
Але асабліва абурылі людзей паводзіны Люцыі Лушчык:
45-гадовы Андрэй Герашчанка — бізнэсовец, уласнік спартовага клуба Sporting club і кампаніі-імпарцёркі бытавой хіміі і касметыкі. У мінулым ён быў спартоўцам, удзельнікам Алімпіяды ў Пекіне па стральбе.
35-гадовая Люся Лушчык — свецкая львіца, тэлевядоўца розных праграм АНТ.
Фота з ФБ Люцыі Лушчык.
34-гадовая Ілона Герашчанка — заснавальніца клуба ранняга дзіцячага развіцця Global Child — першага такога ў Мінску англамоўнага.
Фота з ФБ Ілоны Герашчанкі.