Знойдзены другі па велічыні дыямент у гісторыі — памерам з тэнісны мячык
19.11.2015 / 13:02
Вялізны брыльянт знайшлі ў Батсване. Ягоная вага — 1111 карат.
Найбольшы дыямент у гісторыі быў знойдзены ў 1905 годзе. Яго назвалі Cullinan. Ён важыў 3106 карат. Яго разрэзалі на два: Большую Зорку Афрыкі і Меншую Зорку Афрыкі. Цяпер яны ўпрыгожваюць брытанскую карону.